Дзень псіхалагічнай бяспекі
19.03.2019
Тыдзень бяспекі “Бяспека на кожны дзень” праходзіць ва ўстанове з 18 сакавіка. У рамках дня псіхалагічнай бяспекі, 19 сакавіка, прайшла акцыя “Абдымашкі”, дзе дзеці змаглі абдымаць сяброў, мам за сваю ўсмешку. Валанцёрамі роўнага навучання былі праведзены гульнёвыя практыкаванні па зняцці напружання з чалавека ў ходзе занятку з элементамі трэнінга “STOP! Напружанасць”. На хрысціянскім уроку “Жаночая нявіннасць” з удзелам Орса М.А. у дзявочым кругу вялася размова пра ролю жанчын у жыцці, пра іх нявіннасць.
А.Ю.Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці