Дзень вывучэння ПДР
21.02.2019
Кожны трэці чацвер ва ўстанове праходзіць Дзень бяспекі дарожнага руху. 21 лютага прайшлі мерапрыемствы ў старэйшай групе дзіцячага сада, 6-7 класах і 8-11 класах. Выхаванцы дзіцячага сада на пляцоўцы вывучалі правілы паводзін на дарозе для пешаходаў і веласіпедыстаў, вучні 6-7 класаў сталі ўдзельнікамі відэаўрока па правілах бяспечных паводзін на дарозе, а вучні старэйшых класаў былі азнаёмлены з адміністратыўнай адказнасцю за кіраванне транспартнымі сродкамі без права кіравання.
А.Ю.Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці