Урок маралі
19.02.2019
Урок маралі прайшоў ва ўстанове 18 лютага для вучняў 5-9 класаў. Перад дзяцьмі і настаўнікамі выступіла настаўнік васкрэснай школы Орса М.А. Марыя Аляксандраўна расказала прысутным аб шкодзе брыдкаслоўя, хто і чаму выкарыстоўвае нецэнзурныя словы. Яна дала тлумачэнне з праваслаўнага пункту гледжання, паведаміла, што Біблія і Евангеліе кажа на гэту тэму. Марыя Аляксандраўна пазнаёміла вучняў з некаторымі іконамі, з выказваннямі святых на тэму чысціні мовы, выкарыстання ненарматыўнай лексікі, выкарыстання мастацкага слова. Мерапрыемства, на думку дзяцей, было цікавым і карысным.
Стрыжыч А.К.,
настаўнік геаграфіі