Навіны БРСМ
09.02.2019
Пленум Ганцавіцкага РК ГА «БРСМ», у якім прыняла ўдзел і дэлегацыя нашай школы, прайшоў 8 лютага ў зале паседжанняў Ганцавіцкага райвыканкама. У час Пленума прайшла цэрымонія ўзнагароджвання актывістаў грамадскага аб’яднання. За актыўны ўдзел у дзейнасці Ганцавіцкай раённай арганізацыі ГА “БРСМ” былі ўзнагароджаны граматамі і падарункамі Занька Аліна і Літвіновіч Уладзіслаў, за актыўны ўдзел у арганізацыі і правядзенні акцый і мерапрыемстваў валанцёрскага руху БРСМ “Добрае сэрца” - Агалец Ірына і Занька Раман.
Аліна Занька,
сакратар пярвічнай арганізацыі ГА "БРСМ",
вучаніца 10 класа