Сустрэча з выпускнікамі
02.02.2019
Па традыцыі ў першую суботу лютага прайшла сустрэча з выпускнікамі. З прывітальным словам выступіла дырэктар установы В.В.Зялёнка. У выкананні вучняў гучалі песні, дэманстраваліся сцэнкі са школьнага жыцця. Не былі пасіўнымі і самыя выпускнікі: для іх былі падрыхтаваны разнастайныя забаўляльныя заданні. У выкананні выпускніка 1984 года М.І.Рылкі прагучала песня "Как здорово, что все мы здесь сегодня собрались!". І сапраўды, такія сустрэчы надоўга застаюцца ў памяці ўсіх тых, чыё школьнае дзяцінства прайшло ў сцянах нашай Люсінскай школы.
А.Ю.Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці
Фотарэпартаж глядзі ў раздзеле ФОТАГАЛЕРЭЯ