"У краіне беларускай мовы"
18.01.2019
Адкрытае выхаваўчае мерапрыемства ў ГПД 1 класа паказала выхавальнік Жалезная Г.У. Дзеці пад кіраўніцтвам Галіны Уладзіміраўны адправіліся ў падарожжа ў “Краіну беларускай мовы”. Выхаванцы спыняліся на наступных прыпынках: станцыя “Чыстагаворак і скарагаворак”, станцыя “Загадак”, станцыя “Лічылкі і гульні”, станцыя “Прыказкі і прымаўкі”, станцыя “Вершы”. На прыканцы мерапрыемства рабятам быў прапанаваны відэаролік з вершамі “Мая Беларусь”. І дзеці і госці засталіся задаволенымі ад мерапрыемства, ва ўсіх засталіся добры настрой і ўсмешка на твары.
А.Ю.Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці