Перамога "Эрудыта"
12.01.2019
12 студзеня ў РЦДЮТ прайшоў турнір па інтэлектуальных гульнях "Што? Дзе? Калі?" з удзелам 8 каманд юніёраў устаноў адукацыі раёна. Добрыя веды, логіку і вынаходлівасць прадэманстравалі нашы вучні: каманда "Эрудыт" у складзе Занькі Аляксея, Занькі Веніяміна, Занька Любові, Заяц Анастасіі, Літвіновіча Уладзіслава (11 клас) і Занька Аліны (10 клас) стала пераможцай.
А.І.Занька,
кіраўнік клуба "Эрудыт"