Гендарнае выхаванне
21.12.2018
Гендарнае выхаванне з’яўляецца адным з галоўных накірункаў выхаваўчай работы ва ўстанове. Вось і на гэтым тыдні прайшлі мерапрыемствы па гендарным выхаванні: спецыялістамі СППС быў праведзены занятак для вучняў 7 класса, пад час якога каманды дзяўчынак і хлопчыкаў стваралі калажы "Свет дзяўчынак" і "Свет хлопчыкаў" адпаведна, якія затым яны прэзентавалі. А 21 снежня дзяўчынкі 8-11 класаў сустрэліся з акушэркай Люсінскай ААП Рылка Я.І., якая правяла відэалекторый "Калі дзяўчынка становіцца дарослай".
А.Ю.Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці