Тыдзень добрых спраў
08.12.2018
“Эстафета добрых спраў” – пад такой назвай у нашай установе з 3 па 8 снежня прайшоў тыдзень, прысвечаны Дню валанцёра і інваліда. У рамках тыдня былі праведзены наступныя мерапрыемствы: дабрачынная акцыя “Рабі дабро”, гульнёвая праграма “Працягні руку дапамогі”, прагляд і абмеркаванне відэафільма “Дзіцячы сакрэт”, акцыі “Сцяна пажаданняў” і “Дзень добрых сардэц” (да Дня інвалідаў), класныя гадзіны “Спяшай рабіць добрыя ўчынкі…”, марафон “Добрых спраў” і іншыя. Мерапрыемствы былі праведзены класнымі кіраўнікамі, педагогам-арганізатарам Занька М.В., спецыялістамі СППС, валанцёрамі п/а БРСМ “Добрае сэрца”. Тыдзень быў напоўнены міласэрнасцю, дабрынёй, спагадлівасцю, дабрачыннасцю.
А.Ю.Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці