Субота бацькоўская
21.10.2018
Мерапрыемствы з удзелам бацькоў прайшлі у суботу, 20 кастрычніка, ва ўстанове: бацькоўская гасцёўня “Сямейныя каштоўнасці” (Цялушко Н.А.), бацькоўскі сход “Арганізацыя вольнага часу вучняў” (Дзічка Л.С.), занятак “Не маці” (прафілактыка сямейнага насілля) (Антыкала Н.А.).
У гэтую ж суботу валанцёрамі атрада "Добрае сэрца" п/а БРСМ праведзена акцыя “Чысты лес”, настаўнікам геаграфіі Стрыжыч А.К. праведзена прадметная кансультацыя па геаграфіі. Пад час грамадска-карыснай працы прайшла акцыя “Птушкаград” (выраб кармушак), вечар адпачынку “Асенняя мелодыя” прайшоў для вучняў 8-11 класаў.
Каманда юніёраў клуба “Эрудыт” прыняла ўдзел у абласным сінхронным турніры па інтэлектуальных гульнях і двойчы стала прызёрам сярод каманд Ганцавіцкага раёна ў гульнях “Эрудыт-лато” і “Што? Дзе? Калі?”.
А.Ю.Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці