Чысты лес
21.10.2018
Удзел у дабрачыннай акцыі “Чысты лес” прынялі валанцёры атрада “Добрае сэрца” п/а БРСМ установы адукацыі “Люсінскі дзіцячы сад – сярэдняя школа імя Якуба Коласа” 20 кастрычніка. На першы погляд, у лесе было чыста, аднак у ходзе дзвухгадзіннага паходу па лясных сцежках валанцёрамі было сабрана шэсць мяшкоў рознага смецця, асабліва шмат было падабрана поліэтыленавых бутэлек.
Прыняўшы ўдзел у акцыі, члены п/а БРСМ далучыліся да рэспубліканскага праекта "#ЗаДело!"
Аліна Занька,
сакратар п/а БРСМ