У суботу
08.10.2018
У шосты школьны дзень, 6 кастрычніка, ва ўстанове пад час грамадска-карыснай працы вучнямі 5-9 класаў праведзена вільготная ўборка ў вучэбных памяшканнях. Класнымі кіраўнікамі ў гэты дзень праведзены выхаваўчыя мерапрыемствы: “Падарожжа у краіну здароўя” для вучняў 1-4 класаў, завочнае падарожжа “Геаграфічнае лато” для вучняў 8-11 класаў, “Прафесія – гэта лёс чалавека” для 5-7 класаў.
А каманда малодшых эрудытаў нашай установы прыняла ўдзел у раённай інтэлектуальнай гульні “Што? Дзе? Калі?” і заняла ганаровае трэцяе месца.
А.Ю.Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці