Дзень самакіравання
05.10.2018
У рамках Тыдня настаўніка, 5 кастрычніка, ва ўстанове прайшоў Дзень самакіравання і святочны канцэрт да Дня настаўніка. У гэты дзень вучні 11 класа пайшлі на ўрокі ў ролі настаўнікаў, а настаўнікаў чакала віншавальная праграма, падрыхтаваная вучнямі школы. Шмат прыемных, удзячных слоў пачулі педагогі ў свой адрас у гэты дзень ад сваіх улюбёных вучняў.
ФОТАРЭПАРТАЖ глядзі ў раздзеле ФОТАГАЛЕРЭЯ
А.Ю.Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці