Суботняя формула здароўя
16.09.2018
Здароўя многа не бывае, у гэтым нашы вучні і настаўнікі ўпэўніліся яшчэ раз 15 верасня ў Дзень здароўя, які прайшоў ва ўстанове пад назвай “Формула здароўя”. У гэты дзень прайшлі: у 7-11 классах спартыўная гульня “Гарадкі”, час зносін “Шкодныя звычкі і іх пагубнасць”, у 1-4 класах гульня-падарожжа “Краіна здароўя”.
Каманда дзяцей клуба "Эрудыт" (вучні 5-7 класаў) прыняла ўдзел у турніры па інтэлектуальных гульнях, які праходзіў у РЦДЮТ г. Ганцавічы, дзе стала трэцяй. А зборная каманда ўстановы па футболе прыняла ўдзел у спаборніцтвах, якія прайшлі ў аг. Хатынічы ў рамках “Дажынак”, дзе сталі пераможцамі.
Гэты дзень стаў і значным тым, што школьны музей Якуба Коласа сустракаў шмат гасцей. Наведалі музей удзельнікі рэспубліканскай акцыі “Спяваем разам”, прадстаўнікі духавенства БПЦ на чале з архіепіскапам Пінскім і Лунінецкім Стэфанам, дэлегацыя Ганцавіцкага райвыканкама на чале са старшынёй У.У. Бяловым.
А.Ю.Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці