Дзень бегуна
10.09.2018
Першая субота верасня сабрала ўсіх на “Дзень бегуна”. Вучні 3-11 класаў змагаліся за званне лепшага бегуна на дыстанцыі 1000 метраў. Акрамя гэтага ва ўстанове 8 верасня прайшоў працоўны дэсант “Чыстыя вуліцы” для вучняў 5-9 класаў. Педагог-псіхолаг Цялушко Н.А. правяла з вучнямі 5-7 класаў гульнёвую праграму “Цягнік здароўя”. Валанцёрамі роўнага навучання праведзены занятак з элементамі трэнінга “Жыццё без шкодных звычак”. Для вучняў 2-4 і 5-7 класаў прайшоў турнір па шашках.
А.Ю.Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці