Свята першага званка
01.09.2018
1 верасня першы званок даў старт чарговаму навучальнаму году. На ўрачыстай лінейцы сабраліся вучні і іх бацькі, настаўнікі, прадстаўнікі грамадскасці. З прывітальнымі словамі да прысутных звярнуліся дырэктар В.В.Зялёнка, старшыня Люсінскага сельвыканкама В.А.Шкут, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Ганцавіцкага райвыканкама Н.І.Клявец, настаяцель храма Прасвятой Багародзіцы а.Анатоль, класны кіраўнік 1 класа Жалезная З.І., ад імя бацькоў - Занька І.А.. З музычнымі нумарамі выступілі вучаніцы Мілана Агалец і Ірына Агалец. Асаблівая ўвага самым маленькім вучням (у гэтым годзе ўпершыню за школьныя парты сядуць 10 першакласнікаў): ім былі ўручаны падарункі ад Прэзідэнта РБ - кнігі "Мая Радзіма - Беларусь". У добры шлях у краіну ведаў!
ФОТАРЭПАРТАЖ глядзі ў раздзеле ФОТАГАЛЕРЭЯ
А.Ю.Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці