Перад канікуламі
31.05.2018
Апошні дзень вясны аказаўся ў нашай установе вельмі насычаным. Спачатку ўсіх настаўнікаў, бацькоў і вучняў сабрала мерапрыемства “Школьныя надзеі”, на якім былі ўзнагароджаны вучні - лепшыя ў спорце, творчасці, грамадскім жыцці. Затым 20 вучняў, якія апынуліся ў ліку пераможцаў па сбору макулатуры, адправіліся ў басейн г. Лунінца. Усіх астатніх аб’яднала акцыя “Здароўю – так!”, прысвечаная Сусветнаму Дню без тытуня. У рамках акцыі класнымі кіраўнікамі былі праведзены выхаваўчыя мерапрыемствы, настаўнікамі фізічнай культуры арганізаваны спаборніцтвы па валейболе паміж вучнямі і настаўнікамі, а членамі маладзёжнай ініцыятыўнай групы (МІГ) пад кіраўніцтвам спецыялістаў СППС былі распаўсюджаны прафілактычныя лістоўкі.
А.Ю.Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці