Сталі акцябратамі
29.05.2018
28 мая ў нашай школе прайшло ўрачыстае мерапрыемства «Прыём у акцябраты». 12 вучняў 1 класа здзейснілі вясёлае «Падарожжа па краіне Акцябрат». Яны спыняліся на станцыях і выконвалі розныя заданні.. Пасля выканання заданняў дзеці атрымлівалі правілы акцябрат і кавалачак мазаікі. Сабраўшы ўсе кавалачкі мазаікі, дзеці склалі «Акцябрацкі значок». Завяршылася мерапрыемства урачыстым абяцаннем акцябрат і атрыманнем акцябрацкіх значкоў ад піянераў нашай дружыны «Неспакойныя сэрцы».
Н.А.Цялушко,
педагог-арганізатар