Суботнія навіны
05.02.2018
У суботу, 3 лютага, ва ўстанове прайшлі: “Зялёны” патруль (рыхленне зямлі, увільгатненне пакаёвых кветак) у 6-9 класе пад час грамадска-карыснай працы, віктарына “Поле цудаў” для 1-4 класаў (Дзічка Л.С.), калейдаскоп прафесій “Ёсць такая прафесія…” для 5-7 класаў (Савончык У.А.), вусны часопіс з элементамі віктарыны “Помнікі і гістарычныя месцы Беларусі” для 8-10 класаў (Сіроткіна А.Р.). У ходе дадзеных мерапрыестваў вучні даведаліся пра прафесіі настаўніка, будаўніка, прадаўца, гістарычныя помнікі і месцы нашай краіны.
Каманда “Эрудыт” прыняла удзел у раённым інтэлектуальным турніры, дзе заняла 2 месца.
Завяршылася субота ва ўстанове канцэртнай праграмай “Вечар сустрэчы аднакласнікаў”, падрыхтаванай актывам п/а “БРСМ” пад кіраўніцтвам педагога-арганізатара Цялушка Н.А. для юбілейных выпускаў установы.
А.Ю.Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці