Шашачная спартакіяда
20.01.2018
У суботу, 20 студзеня, прайшла раённая спартакіяда школьнікаў па шашках сярод вучняў 2003-2004 гг. нараджэння і маладзей, удзел у якой прынялі 13 устаноў адукацыі. Паспяхова выступілі на турніры люсінскія шашысты, якія ў камандным заліку занялі 2-е месца. Акрамя таго, у асабістым першынстве сярод дзяўчынак 2-е месца заваявала вучаніца 5 класа Занька Жана, а Занька Вячаслаў (8 клас) стаў трэцім сярод хлопчыкаў.
М.І.Наумік,
настаўнік фізічнай культуры і здароўя