Абласны сінхронны турнір
18.11.2017
У суботу, 18 лістапада, адбыўся чарговы абласны сінхронны турнір "Што? Дзе? Калі?". На гэты раз у турніры ад Ганцавіцкага раёна прынялі ўдзел восем каманд: 3 - ад гімназіі г.Ганцавічы, 2 - ад СШ № 3 г.Ганцавічы, па адной ад СШ №1, СШ №2 г.Ганцавічы і Люсінскага дзіцячага сада - сярэдняй школы імя Я.Коласа. Трэба адзначыць. што у склад нашай каманды ўвайшлі вучні, якія ў гэты ж дзень прынялі ўдзел у ІІ этапе рэспубліканскай алімпіяды па прадметах (адзінаццацікласнікі Занька Аляксандр, Занька Юліяна, Яська Любоў, дзесяцікласнікі Занька Аляксей, Занька Веніямін, Заяц Анастасія). Наша каманда паказала добры вынік, прапусціўшы наперад толькі каманды гімназіі і СШ №2 г.Ганцавічы.
А.І.Занька,
кіраўнік клуба "Эрудыт"