Супраць пажару - разам!
02.11.2017
Ва ўстанове кастрычнік месяц быў прысвечаны пажарнай беспецы. Згодна плана месячніка “За бяспеку разам” былі праведзены наступныя мерапрыемствы: конкурс малюнкаў па пажарнай бяспецы “Асцерагайся агню!”, у якім за лепшыя малюнкі былі ўзнагароджаны граматамі Занька Карына і Гаргун Віялета - 1 месцы, Антыкала Арына - 2 месца, Занька Жанна – 3 месца; прайшла сустрэча вучняў 4-6 класаў з інспектарамі Ганцавіцкага РАНС Саланевічам А.М. і Велесюком М.А.; педагогам сацыяльным праведзены лекторый “Наступствы парушэнняў правіл пажарнай бяспекі”.
Класнымі кіраўнікамі ў рамках месячніка былі праведзены інфармацыйныя гадзіны па старонках часопіса “Юный спасатель”, а таксама разнастайныя мерапрыемствы па пажарнай бяспецы: гутарка “Агонь – сябар, агонь - вораг”, гульня “Цілі-бом”, пазнавальная праграма “Пажарная бяспека” і многія іншыя.
Выхавальнікамі дзіцячага сада ў рамках месячніка праведзены забава “101 – заўсёды на варце” і пазнавальная гульня “ Агонь – добры, агонь – злы”.
А.Ю.Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці