З навукай у будучыню
01.11.2017
1 лістапада на базе гімназіі і СШ №1 г.Ганцавічы прайшла навукова-практычная канферэнцыя "З навукай у будучыню". Нашу ўстанову прадстаўлялі вучні 11 класа: Занька Аляксандр - у секцыі фізіка-матэматычных дысцыплін, інфарматыкі і інфармацыйных тэхналогій (кіраўнік - Занька А.І.), Цялушка Аляксандра - у секцыі замежных моў (кіраўнік - Кіевіч А.В.), Яська Любоў - у секцыі прыродазнаўчых дысцыплін (кіраўнік - Стрыжыч А.К.). Занька Аляксандр стаў уладальнікам дыплома І ступені за прадстаўленую ім работу "Незвычайныя ўласцівасці звычайнай цыклоіды".
А.І.Занька,
настаўнік інфарматыкі і матэматыкі