Знаўцы Коласа
27.10.2017
27 кастрычніка, якраз за тыдзень да 135-гадовага юбілею народнага паэта Беларусі Якуба Коласа, прайшоў інтэлектуальны турнір "Свая гульня" на тэму "Пясняр зямлі беларускай": лепшых знаўцаў Коласа высвятлялі каманды 6 і 7 класаў. Гульня змяшчала раздзелы "Біяграфія", "Колас і Люсіна", "Вершы", "Відарысы". Быў і музычны прыпынак. Ва ўпартай барацьбе перамогу атрымалі сямікласнікі. Але галоўным вынікам праведзенай гульні стала імкненне вучняў яшчэ больш даведацца пра жыццёвы і творчы шлях Якуба Коласа, асабліва пра час яго працы ў нашай вёсцы.
А.І.Занька,
настаўнік інфарматыкі і матэматыкі