Школа для бацькоў
22.10.2017
У суботу, 21 кастрычніка, установа сустракала бацькоў першакласнікаў. Класны кіраўнік 1 класа Арэшка І.У. разам з педагогам-псіхолагам Наумік Л.А. арганізавалі школу для бацькоў “Адаптацыя першакласніка”. Класны кіраўнік 7 класа Стрыжыч А.К. правяла гульню для 5-7 класаў “Цудоўная сямёрка”. Актывісты БРСМ і піянерскай дружыны пад кіраўніцтвам намесніка дырэктара па асноўнай дзейнасці Рылка А.Ю. і педагога-арганізатара Цялушко Н.А. упрыгожвалі школу - рыхтаваліся да правядзення Тыдня, прысвечанага 135-годдзю з дня нараджэння Якуба Коласа. У гэту суботу музей імя Якуба Коласа наведалі 16 вучняў з Ганцавіцкай СШ № 1.
А.Ю.Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці