Субота: спорт і інтэлект
15.10.2017
Ва ўстанове 14.10 у рамках Дня здароўя прайшлі мерапрыемствы: класнага кіраўніка 6 класа Антыкалы Н.А. спартыўная гульня “Форт Баярд”; педагога-аргназатара Цялушко Н.А. - прагляд відэаролікаў аб шкодных звычках “Тваё здароўе – у тваіх руках”; агульнашкольныя мерапрыемствы: першынства школы на настольным тэнісе і валейболе.
У ДУА “Ганцавіцкі РЦДЮТ” прайшоў турнір па рускіх шашках, прысвечаны Дню маці, на якім каманда нашай школы заняла 5 месца з 9 каманд-удзельніц. Дзве каманды (5-7 класаў і 8-9 класаў) сталі ўдзельнікамі ХІІ міжнароднага асінхроннага інтэлектуальнага турніру “Што? Дзе? Калі?: сярод 8 каманд у сваіх узроставых групах нашы каманды занялі адпаведна 6-е і 5-е месцы.
А.Ю.Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці