Бацькоўскі сход
12.10.2017
12 кастрычніка ва ўстанове прайшоў першы агульнашкольны бацькоўскі сход у гэтым навучальным годзе. Тэма “Арганізыцыя адукацыйнага і выхаваўчага працэсаў ў 2017/2018 навучальным годзе”. У ходзе схода былі асвечаны пытанні: падрыхтоўка ўстановы да новага навучальнага гада (Зялёнка В.В.- дырэктар); прафілактыка правапарушэнняў і злачынстваў сярод непаўналетніх (Жалезны А.А. – участковы інспектар Ганцавіцкага РАУС); прышчэпачная кампанія, павышэнне матывацыі дзяцей і бацькоў да вядзення ЗЛЖ (Крупеніч В.А.- участковая медыцынская сястра Люсінскай АУАП); правядзенне псіхасацыяльнага анкетавання сярод вучняў, узаемаадносіны ў семьях (Наумік Л.А. – педагог-псіхолаг); занятасць дзяцей у пасляўрочны час, праца гурткоў ва ўстанове (Рылка А.Ю. – нам. дырэктара па АД).
Закончыўся сход віншавальнай праграмай, прысвечанай Дню маці “Любімым мамам!”, якую вучні школы пад кіраўніцтвам педагога-арганізатара Цялушко Н.А. і актыва БРСМ падрыхтавалі сваім мамам і бабулям.
А.Ю.Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці