Прайшоў тыдзень прафілактыкі правапарушэнняў
25.09.2017
Тыдзень прафілактыкі правапарушэнняў і злачынстваў “Наш выбар – жыццё без правапарушэнняў” быў насычаны разнастайнымі мерапрыемствамі. У рамках Тыдня вучні школы прынялі ўдзел у раённых конкурсах матыватараў і сачыненняў. Вучаніца 4 класа Рылка Паліна Уладзіміраўна разам са сваімі бацькамі напісала сачыненне “Мая сям’я і здаровы лад жыцця”, а член МІГ Занька Аляксандр, вучань 11 класа, і Цупрык Аліна, вучаніца 7 класа, прынялі ўдзел у конкурсе матыватараў. Класныя кіраўнікі правялі тэматычныя класныя гадзіны. Антыкала Н.А., Савончык У.А., Віктаровіч Н.К. сталі ўдзельнікамі семінара для класных кіраўнікоў па арганізацыі прафілактычнай работы ў класных калектывах. Сярод вучняў 5-11 класаў прайшоў конкурс на лепшы малюнак, плакат на тэму “Мы супраць правапарушэнняў”, пераможцамі сталі вучні 11 класа. Валанцёрамі роўнага навучання былі праведзены заняткі з элементамі трэнінга “Я ў адказе за свае дзеянні”, “Алкаголь, яго наступствы”. Для вучняў 1-4 класаў арганізаваны мультпарад “Правілы дарожныя мы ведаем і выконваем”. Педагогам-псіхолагам была праведзена акцыя “Мы выбіраем жыццё”. 21 верасня членамі МІГ праведзена акцыя “Усе без аўто” да Сусветнага Дня без аўтамабіля. Каманда інтэлектуалаў нашай установы прыняла ўдзел у інтэлектуальным турніры па прававых ведах, які прайшоў 23 верасня ў РЦДЮТ г. Ганцавічы.
А.Ю.Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці