Суботнія навіны
24.09.2017
У суботу, 23 верасня, ва ўстанове прайшлі факультатыўныя заняткі, заняткі ў аб’яднаннях па інтарэсах, мерапрыемствы класных кіраўнікоў і педагога-арганізатара. Педагогам-арганізатарам Целушко Н.А. праведзена інтэлектуальная гульня-віктарына “Веданне - сіла” для вучняў 3-4 класаў, пераможцай стала каманда 3 класа. Класнымі кіраўнікамі Дзічка Л.С. і Мядзвецкай І.І. праведзены гульня-падарожжа “Сцяжынкамі роднага краю” і гульня-віктарына “Здаровым будзеш – усё дабудзеш”. Каманда інтэлектуалаў нашай установы прыняла ўдзел у інтэлектуальным турніры па прававых ведах, які прайшоў 23 верасня ў РЦДЮТ г. Ганцавічы. Вучні 4-6 класаў на чале з настаўнікам фізічнай культуры і здароўя Жалезным У.А. прынялі ўдзел у раённых спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы “Шкаліяда”.
А.Ю.Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці