Тыдзень дадатковай адукацыі
10.09.2017
Разнастайныя мерапрыемствы прайшлі ва ўстанове ў рамках Тыдня дадатковай адукацыі з 4 па 9 верасня. Вучні 6-10 класаў прынялі ўдзел у анкетаванні “Мой вольны час”. Вучні, якія прынялі ўдзел у акцыі “Прыходзь. Выбірай. Запісвайся”, даведаліся аб аб’яднаннях па інтарэсах, якія будуць працаваць ва ўстанове ў 2017/2018 навучальным годзе і змаглі запісацца ў аб’яднанне, якое ім падабаецца.
Кіраўнік аб’яднання па інтарэсах “Прэс-цэнтр” Жалезная В.Р. правяла круглы стол “Журналістыка, як від дзейнасці і прафесія”. Валанцёры роўнага навучання правялі заняткі з элементамі трэнінгу “Жыццё без шкодных звычак” для 8-11 класаў і “Паняцце ЗЛЖ. Каштоўнасць здароўя ў жыцці чалавека” для 5-7 класаў. Вучні 11 і 10 класаў прынялі ўдзел у інтэлектуальным турніры “У здаровым целе – здаровы дух”, які праводзіў кіраўнік аб’яднання па інтарэсах “Эрудыт” Занька А.І.. Вучні 2-4 класаў сталі удзельнікамі турніра па шашках, які праводзіла кіраўнік аб’яднання “Белая ладдзя” Наумік М.І.
А.Ю.Рылко,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці