Адзіны дзень прафілактыкі
08.09.2017
У рамках правядзення адзінага дня прафілактыкі правапарушэнняў шкодных звычак 8 верасня ва ўстанове прайшлі наступныя мерапрыемствы: сустрэча вучняў 8-10 класаў з інспектарам ДАІ Ганцавіцкага РАУС Каўшом А.У., акцыя “Засвяціся ў цемры” (праверка прысутнасці флікераў у вучняў), прававыя пяціхвілінкі “Правілы бяспечных паводзін на дарозе”, урок бяспекі ў 7 класе “Бяспечныя дарогі дзяцінства”, у 10-11 класах занятак з элементамі трэнінгу “Жыццё без шкодных звычак” (валанцёры роўнага навучання).
А.Ю.Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці