Дзень кнігі
17.06.2017
Субота, 17 чэрвеня, для дзяцей, якія адпачываюць у лагеры "Дружныя рабяты", запомніцца як дзень кнігі. Спачатку выхавацелі А.К.Стрыжыч і Г.І.Цярэшка правялі літаратурную гульню "Лепшы сябар - кніга". Пасля ў сельскай бібліятэцы загадчык Н.М.Занька правяла з дзецьмі займальную віктарыну па казках "Лепшы знаўца казак".
З.Р.Занька,
кіраўнік лагера