Матэматычнае "Што? Дзе? Калі?"
24.05.2017
На паседжанні інтэлектуальнага клуба "Эрудыт", якое прайшло 24 мая, тры каманды старшакласнікаў спаборнічалі ў адказах на пытанні матэматычнай тэматыкі. На самай справе, вучні павінны былі праявіць не столькі канкрэтныя матэматычныя веды, колькі матэматычныя здольнасці, галоўным чынам кемлівасць, логіку, інтуіцыю. У выніку ўпартай барацьбы перамогу атрымала каманда 10 класа з вынікам 18 балаў, на бал апярэдзіўшы каманду адзінаццацікласнікаў і на тры каманду 9 класа. Пытанні для гульні былі ўзяты з абласнога турніру "Што? Дзе? Калі?" імя Аскара Зарыскага.
А.І.Занька,
кіраўнік клуба "Эрудыт"