Інтэлектуальныя гульні ў РЦДЮТ
24.04.2017
Працягваюцца раённыя турніры па інтэлектуальных гульнях сярод школьнікаў. У суботу, 22 красавіка, актавая зала РЦДЮТ сабрала 10 каманд самых малых знаўцаў - вучняў 3-4 класаў. Гонар нашай установы адстойвалі вучні Жалезная Анастасія, Жалезны Эдуард, Пезік Ягор (3 клас), Дамброўскі Станіслаў, Занька Аляксандр, Саноцкі Сяргей (4 клас). Рабяты праявілі нядрэнныя веды і эрудыцыю, але ім крыху не пашанцавала: саступіўшы толькі адзін бал прызёрам, яны занялі 5-е месца.
У панядзелак, 24 красавіка, інтэлектуальныя спрэчкі прадоўжылі дружыны 5-7 класаў, якіх, як і двума днямі раней, сабралося 10 каманд. Каманда "Эрудыт" нашай школы, у склад якой увайшлі сямікласнікі Агалец Дзіяна, Агалец Ірына, Бярдзіева Зарына і Занька Раман, шасцікласнік Антыкала Станіслаў і пяцікласніца Занька Ларыса, з вынікам 14 балаў заняла 5-е месца.
А.І.Занька,
кіраўнік аб'яднання
па інтарэсах "Эрудыт"