У ліку прызёраў на конкурсе сайтаў
22.04.2017
Падведзены вынікі раённага конкурса "Сайт установы адукацыі як рэсурс выхаваўчай работы". Прыемна, што сайт нашай установы адзначаны ў ліку лепшых. Журы, ацэньваючы змест па шматлікіх крытэрыях, прысудзіла 1-е месца ДУА "Гімназія г.Ганцавічы", 2-е месца - ДУА "СШ №1 г.Ганцавічы", 3-е месца - ДУА "Люсінскі дзіцячы сад - сярэдняя школа імя Якуба Коласа" і ДУА "Раздзялавіцкая сярэдняя школа".
А.І.Занька,
настаўнік інфарматыкі і матэматыкі,
адміністратар сайта