Поспех на алімпіядзе па прававых ведах
14.04.2017
У пятніцу, 14 красавіка, прайшла раённая алімпіяда па асновах прававых ведаў сярод вучняў 8 і 10 класаў. Нашу ўстанову прадстаўлялі васьмікласніца Аліна Занька і дзесяцікласніца Юліяна Занька. Аліна спынілася ў адным кроку ад трэцяга месца. А Юліяне ў чарговы раз усміхнулася ўдача: яна стала другой - і гэта яе чацвёрты ўзыход на прызавую прыступку ў бягучым навучальным годзе. Рыхтавала дзяўчынак да алімпіяды настаўніца гісторыі і грамадазнаўства Алена Рыгораўна Сіроткіна.
А.І.Занька,
настаўнік інфарматыкі