У першую суботу вясны
05.03.2017
Па-сапраўднаму вясенні дзень выдаўся ў суботу, 4 сакавіка.
У актавай зале прайшоў турнір па рускіх шашках, прысвечаны Міжнароднаму жаночаму дню.
Класны кіраўнік 6 класа Стрыжыч А.К. правяла займальную гульню “Вакол планеты”, а класны кіраўнік 11 класа Савончык У.А. запрасіў вучняў старэйшых класаў на дыскусію “Выклік грамадству ці бязволле”.
Зборная юнакоў змагалася за выхад у фінальную частку валейбольнага турніру ў праграме спартакіяды школьнікаў. Каманда "Эрудыт" (8-9 класы) прыняла ўдзел у інтэлектуальным турніры, што прайшоў у сценах РЦДЮТ.
А ў вечары нашых старшакласнікаў чакаў раённы конкурс дыскапраграм “Даёшь, молодёжь!”. У чарговы раз лепшым вядучым быў прызнаны наш дзі-джэй Fresh (Сяргейчык Яўген, вучань 11 класа). Каманда падтрымкі атрымала сертыфікат на наведванне відэасалона “Дамашні кіназал” на 10 чалавек. Таму настрой у нас самы цудоўны!
Н.А.Антыкала,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці