Сустрэча з прадстаўніком Следчага камітэта
17.02.2017
16 лютага ў адміністратыўным будынку Люсінскага сельвыканкама праводіў прыём намеснік Ганцавіцкага раённага аддзела Следчага камітэта РБ маёр юстыцыі Занька Віталій Мікалаевіч.
Сярод тых, хто звярнуўся да Віталія Мікалаевіча, вучні 10-11 класаў нашай установы. Старшакласнікаў цікавілі пытанні прафарыентацыйнага накірунку: у якой навучальнай установе рыхтуюць будучых следчых, якія асаблівасці паступлення, у чым заключаецца работа ў следчым камітэце. На ўсе пытанні вучні атрымалі грунтоўныя адказы.
Н.А.Антыкала,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці