Імя Якуба Коласа
11.01.2017
Новы, 2017 год, пачаўся з прыемнай навіны для кожнага з нас: рашэннем № 1153 ад 27.12.2016 Ганцавіцкі райвыканкам прысвоіў імя Якуба Коласа дзяржаўнай установе адукацыі "Люсінскі дзіцячы сад - сярэдняя школа". Рашэнне прынята на падставе зварота жыхароў вёскі Люсіна, рашэння Люсінскага сельвыканкама №26 ад 29.03.2012 . Створана яшчэ адна старонка кнігі ўшанавання вялікага песняра беларускага народа Якуба Коласа, чый лёс звязаны з нашай вёскай.
В.В.Зялёнка,
дырэктар ДУА "Люсінскі дзіцячы сад -
сярэдняя школа імя Якуба Коласа"