Суботняя вясёлка
16.01.2017
З самай раніцы падаў снег, але гэта не перашкодзіла правесці шосты школьны дзень цікава і займальна. Школа паклікала дзяцей на забаўляльную праграму "Снежны фестываль": на школьны стадыён хто прыйшоў з санкамі, хто з лыжамі.
Юнакі 10-11 класаў прынялі ўдзел у раённых спаборніцтвах па лыжных гонках у праграме зімовага шматбор'я "Абаронца Айчыны" і ўпэўнена занялі агульнакаманднае першае месца. Акрамя таго, у асабістым заліку нашы юнакі падымаліся на прыступкі п'едэстала: Жалезны Уладзіслаў (3 м), Жалезны Андрэй, Рылка Ілья (2 м), Кавалька Сяргей (1 м).
У РЦДЮТ прайшоў чарговы інтэлектуальны турнір, у якім прыняла ўдзел наша каманда эрудытаў 10-11 класаў. На гэты раз рабяты апынуліся за рысай прызёраў, адстаўшы ад 3-га месца ўсяго толькі на 1 бал.
Н.А.Антыкала,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці