Калядныя сустрэчы з кіраўніцтвам раёна
09.01.2017
У актавай зале СШ № 3 г.Ганцавічы прайшла традыцыйная сустрэча кіраўніцтва Ганцавіцкага раёна з таленавітай моладдзю. Віншаванні прымалі вучні выпускных класаў, якія паказалі высокія вынікі на рэспубліканскіх і абласных алімпіядах, канферэнцыях, конкурсах, спаборніцтвах. Прыемна адзначыць, што сярод узнагароджаных - два вучні 11 класа нашай школы, гэта - Анастасія Амельяновіч і Андрэй Жалезны, якія атрымалі падарункі ад намесніка старшыні райвыканкама С.В.Сарокава за высокія спартыўныя дасягненні.
Н.А.Антыкала,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці