"Памятай аб тых, хто адзінокі"
03.12.2016
Піянеры-цімураўцы прынялі актыўны ўдзел у акцыі "Памятай аб тых, хто адзінокі", прысвечанай Дню валанцёра. 2 снежня яны наведалі адзінокую грамадзянку Галавіну М.А., каб аказаць ёй пасільную дапамогу. Піянеры ачысцілі ад снега двор, прынеслі ў хату вады.
Дапамагаць тым, хто мае патрэбу, - гэта высакародная справа, якую разумеюць і добрасумленна робяць нашы вучні.
Л.У.Занька,
педагог-арганізатар