Государственное учреждение образования
"Люсинская средняя школа 
имени Якуба Коласа"

РусскийБеларускiEnglish
Карта сайта Шестой школьный день Музей Я.Коласа Результаты опросов Электронное обращение Гостевая книга На главную Служебный вход

Меню

Главная
Skip Navigation Links

Наши новости

11.04.2017
Акцыя трэцякласнікаў

чытаць...

10.04.2017
Дископрограмма "Battle DJ & MC"

чытаць...

10.04.2017
Легкоатлетический кросс в Горках

чытаць...

09.04.2017
"Мастацкае слова" на "Тэатральным прыстанку"

чытаць...

08.04.2017
"Kids Athletics"

чытаць...

Контактная информация

Адрес: 225430
Бресткая область
Ганцевичский район
агрогородок Люсино
улица Школьная, 8
Телефон:
(8-01646)26-3-38;
(8-01646)26-3-39
Электронная почта:
lusino@gancevichi.edu.by
ГУО "Люсинская средняя школа имени Якуба Коласа"

Регистрационное свидетельство
№ 2142021937
от 03.03.2020

Статистика посещений

Яндекс.Метрика

ШАГ: "Маладосць – час выбару. Моладзь за міласэрнасць"

24.10.2024

  24 кастрычніка 2024 года ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта «Школа актыўнага грамадзяніна» прайшла інфармацыйная гадзіна па тэме "Маладосць – час выбару. Моладзь за міласэрнасць" (аб валанцёрскай дзейнасці, валанцёрскія атрады).

   На першым этапе класны кіраўнік 11 класа Наумік Марта Іосіфаўна правяла з навучэнцамі інтэрактыўную віктарыну «Мы даведаемся» з мэтай актуалізацыі ведаў аб валанцёрскім руху і дабрачыннай дзейнасці ў краіне, накіраваных на аказанне дапамогі ветэранам, інвалідам, дзецям-сіротам.

   У ходзе рэалізацыі кроку «Мы разважаем» у цэнтры дыялогу стала моладзевая палітыка ў Беларусі, міласэрнасць, дабрачыннасць , валанцёрская дзейнасць, валанцёрскія атрады, магчымасць самавызначэння і самарэалізацыя вучняў, патрыятызм, ініцыятыўнасць, актыўная грамадзянская пазіцыя і грамадзянская адказнасць. Пад час мерапрыемству вучні праглядзелі і абмеркавалі інфармацыйныя ролікі.

   Запрошанымі гасцямі мерапрыемства сталі вучні 10 класса, валанцёры раўнага навучання каманды “Фенікс”. Каманда з’яўляецца неаднаразовым прызёрам раённых конкурсаў сярод каманд, якія рэалізуюць накірунак раўнага навучання.

   Валанцёры падзяліліся вопытам правядзення навучальных заняткў з вучнямі іншых школ раёна, распавялі аб тым, што самае складанае ў дзейнасці валанцёра і ў чым увогуле сутнасць валанцёрскай дзейнасці.

   Таксама валанцёрскім вопытам падзялілася намеснік дырэктара Алена Аляксандраўна Курылік, якая з’яўлалася валанцёрам ІІ Еўрапейскіх гульняў, якія праходзілі ў нашай краіне ў 2019 годзе.

   Марта Іосіфаўна падвяла вынікі, адзначыла, што ініцыятыўнасць, бескарыслівасць і дабразычлівасць могуць стаць выдатным падмуркам да валанцёрскай дзейнасці. У заканчэнне мерапрыемства вучні прапанавалі дабрачынныя мерапрыемствы на навучальны год і стварылі  “Дрэва ідэй і ініцыятыў”.