Государственное учреждение образования
"Люсинская средняя школа 
имени Якуба Коласа"

РусскийБеларускiEnglish
Карта сайта Шестой школьный день Музей Я.Коласа Результаты опросов Электронное обращение Гостевая книга На главную Служебный вход

Меню

Главная
Skip Navigation Links

Наши новости

02.10.2024
"С добром и уважением"

чытаць...

30.09.2024
МЧС сообщает. Пал сухой травы: опасность и ответственность

чытаць...

29.09.2024
Суботні дзень узаемадзеяння з сям'ёй

чытаць...

28.09.2024
"Тропой юного туриста"

чытаць...

28.09.2024
"Темные оттенки наркомании"

чытаць...

Контактная информация

Адрес: 225430
Бресткая область
Ганцевичский район
агрогородок Люсино
улица Школьная, 8
Телефон:
(8-01646)26-3-38;
(8-01646)26-3-39
Электронная почта:
lusino@gancevichi.edu.by
ГУО "Люсинская средняя школа имени Якуба Коласа"

Регистрационное свидетельство
№ 2142021937
от 03.03.2020

Статистика посещений

Яндекс.Метрика

Дзень прафарыентацыі і працоўнага выхавання

20.10.2024

  У рамках шостага школьнага дня 19 кастрычніка ў нашай установе прайшоў Дзень прафарыентацыі і працоўнага выхавання. Пра важнасць правільнага выбару прафесіі гаварылі сёння дзевяцікласнікі на інтэрактыўным занятку "У пошуках будучай прафесіі". Рабяты абмяркоўвалі прычыны, па якіх выбар прафесіі з'яўляецца самым важным у жыцці чалавека. Прафесія толькі тады прыносіць радасць і задавальненне, калі яна, як хобі. Вучні ўспомнілі аб разнастайнасці прафесій, падзялялі іх па сферах дзейнасці, прайшлі невялікае тэставанне, рашалі сітуацыйныя задачы. Таксама падзяліліся сваімі планамі і прычынамі выбару нейкай прафесіі.
   Вучні пачатковых класаў сталі ўдзельнікамі інтэрактыўнай гульні "Прафесіі на ўсе часы". У ходзе мерапрыемства пачаткоўцы знаёміліся з незвычайнымі прафесіямі, даведаліся шмат новага пра іх. Занятак быў накіраваны на выхаванне павагі да людзей розных прафесій, імкнення вырасці карыснымі сваёй дзяржаве.
    У рамках Тыдня бацькоўскай любові вучні прынялі ўдзел у гутарцы з іерэем Сергіем "Праваслаўная палітра". Айцец Сергій падрабязна распавядаў пра праваслаўе і пра тое, што нясе ў сабе евангельскае слова. Дзеці з цікавасцю слухалі святара. Таксама, у рамках тэматычнага тыдня, прайшло мерапрыемства з удзелам валанцёраў роўнага навучання "Сямейныя каштоўнасці і сучасная культура". У ходзе заняткаў рабяты разважалі пра сямейныя каштоўнасці, пра тое, што аб'ядноўвае ўсіх членаў сям'і: узаемная любоў, давер, павага, жаданне аберагаць і клапаціцца, праяўляць дабрыню спачуванне,
   У суботу нашы вучні прынялі ўдзел у працоўнай акцыі "Абеліск", падчас якой сабралі сухую расліннасць і пясок на тэрыторыі помніка землякам. Працоўная акцыя - гэта не проста жаданне зрабіць тэрыторыю чысцей і акуратней, гэта даніна памяці перад пакаленнем, якія прайшлі вайну, перад іх мужнасцю і стойкасцю.