Экскурсія ў Ляскавічы і Тураў
05.10.2024
5 кастрычніка калектыў работнікаў нашай школы зрабіў экскурсію ў аграгарадок Ляскавічы і горад Тураў. У Ляскавічах былі наведаны музей прыроды, дзе экскурсанты змаглі пазнаёміцца з разнастайным жывёльным і раслінным светам Палесся, а таксама з сялянскім бытам у былыя часы. Пад час вандроўкі па Сафары-парку была прадстаўлена магчымасць сустрэцца з дзікімі жывёламі Палескага нацыянальнага парка. Усім даставіла радасць і асалоду гадзіннае падарожжа на цеплаходзе па рацэ Прыпяць.
У Тураве экскурсанты наведалі археалагічны музей на Замкавай гары, зрабілі сумеснае фота ля помніка Кірылы Тураўскаму.
Наведаныя мясціны пакінулі прыемнае ўражанне ва ўсіх удзельнікаў экскурсіі. Перайначаўшы словы з вядомай песні, можна сказаць, што, каб любіць Беларусь нашу мілую, трэба бываць у розных яе мясцінах. Ад іх наведвання нашы сэрцы напаўняюцца яшчэ большай любоўю да сваёй Радзімы.