Дзень прафарыентацыі
22.09.2024
У рамках школьнай суботы 22 верасня ў нашай установе адбыўся Дзень прафарыентацыі. Вучні здзейснілі падарожжа ў "краіну прафесій": рабяты разважалі аб асобасных і прафесійных якасцях прафесіі пажарнага, міліцыянера, прадаўца, настаўніка і многіх іншых. Мерапрыемства накіравана на фарміраванне паважлівага стаўлення да людзей розных прафесій і павагі да чужой працы. Вучні пачатковых класаў прынялі ўдзел у гульнявым занятку "У свеце прафесій". Мерапрыемства прайшло з мэтай фарміравання станоўчага стаўлення да ўсвядомленага прафесійнага выбару.
Заключным мерапрыемствам Еўрапейскага тыдня мабільнасці стала акцыя "Дзень без аўтамабіля". Юныя эколагі ўручылі вучням і педагогам памяткі і рэкамендацыі, як можна палепшыць стан навакольнага асяроддзя, выбіраючы экалагічны від транспарту. А таксама даказалі на практыцы, наколькі забруджваецца паветра пасля некалькіх хвілін работы рухавіка аўтамабіля.