Государственное учреждение образования
"Люсинская средняя школа 
имени Якуба Коласа"

РусскийБеларускiEnglish
Карта сайта Шестой школьный день Музей Я.Коласа Результаты опросов Электронное обращение Гостевая книга На главную Служебный вход

Меню

Главная
Skip Navigation Links

Календарь новостей

<<Май, 2024>>
пнвтсрчтптсбвс
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031

Наши новости

09.05.2024
"Приди и поклонись"

чытаць...

08.05.2024
"Беларусь помнит"

чытаць...

08.05.2024
"Нам этот мир завещано беречь"

чытаць...

07.05.2024
В музее "Память" Бостыни

чытаць...

05.05.2024
В субботу о духовно-нравственном воспитании

чытаць...

Контактная информация

Адрес: 225430
Бресткая область
Ганцевичский район
агрогородок Люсино
улица Школьная, 8
Телефон:
(8-01646)26-3-38;
(8-01646)26-3-39
Электронная почта:
lusino@gancevichi.edu.by
ГУО "Люсинская средняя школа имени Якуба Коласа"

Регистрационное свидетельство
№ 2142021937
от 03.03.2020

Статистика посещений

Яндекс.Метрика

Субота: для вучняў і бацькоў

25.02.2024

  У рамках шостага школьнага дня 24 лютага ва ўстанове прайшла бацькоўская субота. З мэтай аказання дапамогі бацькам у зносінах са сваімі дзецьмі з бацькамі вучняў 7 класа Сіроткінай А.Р. быў праведзены практыкум "Правілы паводзін з падлеткамі: асаблівасці пераходнага ўзросту". Бацькі пазнаёміліся з узроставымі асаблівасцямі падлеткавага ўзросту, выявілі асноўныя праблемы і цяжкасці ў выхаванні, вызначылі правілы паводзін з дзецьмі падлеткавага ўзросту.
    Педагогам сацыяльным Занька А.А. з бацькамі было праведзена выхаваўчае мерапрыемства "Усё пачынаецца з сям'і". "Душа дзіцяці падобная скрыпцы, як да яе дакранешся, так яна і загучыць". Дакранайцеся да душы вашага дзіцяці з любоўю і, не сумнявайцеся, яго душа адкажа тым жа. Як казаў Леў Талстой, хай кожны будзе шчаслівы ў сябе дома.
   У рамках рэалізацыі праекта "Ствараючы, натхняем" ва ўстанове адбыўся майстар-клас "Казачныя ўзоры з Іллёй Занька". Першапачаткова Ілля пазнаёміў прысутных з інструментамі, пры дапамозе якіх і адбываецца чараўніцтва. Дзеці змаглі не толькі паслухаць аповяд аб тэхналогіі пірашграфіі, але і паспрабаваць стварыць малюнак. У выніку калектыўнай працы атрымалася выдатная маленькая карціна.
   Вучні 5-7 класаў наведалі сельскую бібліятэку, дзе дзеці прайшлі займальную квэст-гульню, прысвечаную Дню роднай мовы. Падрыхтавала мерапрыемства загадчык бібліятэкі Занька Н.М.
    Каманда" Эрудыт" (трэнер Занька А.І.) у складзе шасці вучняў 7 класа ў раённым інтэлектуальным турніры "Што? Дзе? Калі?", прысвечаным Дню роднай мовы, які прайшоў у РЦДЮТ, заняла 3-е месца.
  Паспяхова выступіла каманда дзяўчынак пад кіраўніцтвам Кандратовіча В.У. у адборачным турніры па валейболе у рамках раённай спартакіяды школьнікаў. На турніры, які прайшоў у Агарэвічскай СШ, нашы дзяўчынкі занялі 2-е месца і заваявалі пуцёўку ў фінальную частку спаборніцтваў.