Государственное учреждение образования
"Люсинская средняя школа 
имени Якуба Коласа"

РусскийБеларускiEnglish
Карта сайта Шестой школьный день Музей Я.Коласа Результаты опросов Электронное обращение Гостевая книга На главную Служебный вход

Меню

Главная
Skip Navigation Links

Календарь новостей

<<Май, 2024>>
пнвтсрчтптсбвс
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031

Наши новости

09.05.2024
"Приди и поклонись"

чытаць...

08.05.2024
"Беларусь помнит"

чытаць...

08.05.2024
"Нам этот мир завещано беречь"

чытаць...

07.05.2024
В музее "Память" Бостыни

чытаць...

05.05.2024
В субботу о духовно-нравственном воспитании

чытаць...

Контактная информация

Адрес: 225430
Бресткая область
Ганцевичский район
агрогородок Люсино
улица Школьная, 8
Телефон:
(8-01646)26-3-38;
(8-01646)26-3-39
Электронная почта:
lusino@gancevichi.edu.by
ГУО "Люсинская средняя школа имени Якуба Коласа"

Регистрационное свидетельство
№ 2142021937
от 03.03.2020

Статистика посещений

Яндекс.Метрика

ШАГ: у Люсінскім сельвыканкаме

23.12.2023

  22 снежня 2023 года ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта «Школа актыўнага грамадзяніна» прайшла класная гадзіна на тэму “Аграгарадок Люсіна: учора, сёння, заўтра". Занятак прайшоў у незвычайнай форме для вучняў: сямікласнікі наведалі Люсінскі сельскі выканаўчы камітэт, які ўзначальвае В. А. Шкут.

  Пад час занятку Вячаслаў Аляксандравіч пазнаёміў вучняў з гісторыяй развіцця вёскі Люсіна, прыгадаў прыгожыя легенды, звязаныя з узнікненнем яе прыгожай назвы. Таксама старшыня сельвыканкама акцэнтаваў увагу на тое, што цяжкі лёс быў наканаваны люсінцам падчас Вялікай Айчынай вайны і як важна захаваць памяць аб гэтым. Таму на тэрыторыі аграгарадка размяшчаецца тры памятных месцы, прысвечаных загінуўшым землякам пад час вайны.

  Сёння Люсінскі сельскі савет – гэта аграгарадок Люсіна, две вёскі – Макава і Палонь, дзе пражываюць 1300 чалавек і працуюць на такіх важных для сельвыканкама аб’ектах як школа, амбулаторыя агульнай практыкі, ААТ “ЛюсінаАгра”, 6 магазінаў, камбінат бытавога абслугоўвання, аддзяленне банку “Беларусбанк”, аддзяленне паштовай сувязі і інш.

  Класны кіраўнік 7 класа Сіроткіна Алена Рыгораўна прапанавала наведаць менавіта сельвыканкам нездарма. Паколькі яго ўначальвае наш зямляк і выпускнік Люсінскай сярэдняй школы. Акрамя гэтага, Вячаслаў Аляксандравіч пэўны час працаваў намеснікам дырэктара, дырэктарам, настаўнікам гісторыі ў роднай школе.

  Напрыканцы сустрэчы вучні змаглі задаць пытанні Вячаславу Аляксандравічу рознага накірунку: і аб яго працоўнай дзейнасці настаўнікам, аб тых цяжкасцях, якія сустракаюцца на пасадзе старшыні. На гэта Вячаслаў Аляксандравіч адказаў, што кожны чалавек павінен адказна ставіцца да даручанных яму абавязкаў, кім бы ён ні працаваў і дзе б ён не вучыўся.