Свята першага званка
01.09.2023
1 верасня прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная пачатку новага навучальнага года. Да нас наведаліся госці: другі сакратар ЦК ГА "БРСМ" А.Ю. Прохараў, першы сакратар Брэсцкага абласнога камітэта ГА "БРСМ" Е.Д. Чамармазовіч, першы сакратар Ганцавіцкага райкама ГА "БРСМ" А.Ф. Гурман, старшыня Люсінскага сельвыканкама В.А. Шкут, метадыст РМК С.М. Дабрынец. З прывітальнымі словамі выступілі дырэктар школы В.В. Зялёнка, класны кіраўнік першакласнікаў С.М. Аляксейчык, ад бацькоў - М.Л. Цялушка.
Прагучаў першы званок для 144 вучняў нашай школы, якіх па сцяжынках ведаў у новым навучальным годзе павядуць педагогі.
Пасля завяршэння лінейкі ва ўсіх класах прайшлі першыя ўрокі "Беларусь і я - дыялог міру і стварэння".
Гл. ФОТАГАЛЕРЭЯ