Государственное учреждение образования
"Люсинская средняя школа 
имени Якуба Коласа"

РусскийБеларускiEnglish
Карта сайта Шестой школьный день Музей Я.Коласа Результаты опросов Электронное обращение Гостевая книга На главную Служебный вход

Меню

Главная
Skip Navigation Links

Календарь новостей

<<Май, 2024>>
пнвтсрчтптсбвс
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031

Наши новости

07.05.2024
В музее "Память" Бостыни

чытаць...

05.05.2024
В субботу о духовно-нравственном воспитании

чытаць...

03.05.2024
О безопасном поведении в сети Интернет

чытаць...

03.05.2024
Всебелорусский диктант "Я расскажу о Победе"

чытаць...

02.05.2024
Благоустройство памятника

чытаць...

Контактная информация

Адрес: 225430
Бресткая область
Ганцевичский район
агрогородок Люсино
улица Школьная, 8
Телефон:
(8-01646)26-3-38;
(8-01646)26-3-39
Электронная почта:
lusino@gancevichi.edu.by
ГУО "Люсинская средняя школа имени Якуба Коласа"

Регистрационное свидетельство
№ 2142021937
от 03.03.2020

Статистика посещений

Яндекс.Метрика

ШАГ: Культура беларускага народа: традыцыі, спадчына, сучаснасць

27.04.2023

  27 красавіка прайшоў чарговы занятак праекта "Школа актыўнага грамадзяніна", тэмай якога "Гонар за Беларусь. Культура беларускага народа: традыцыі, спадчына, сучаснасць». Занятак пабудаваны паводле двух інфармацыйных блокаў: "Беларусь – краіна шматвяковай і самабытнай культуры", "Беларусь – краіна таленавітых людзей". Беларуская культура займае своеасаблівае месца сярод іншых культур. Захоўваючы сваю самабытнасць і непаўторнасць, разам з узнікненнем першых дзяржаў на нашых землях і бярэ свой пачатак развіццё беларускай культуры. Непарушныя помнікі архітэктуры, унікальны жывапіс, захапляльная музыка, непаўторныя літаратурныя творы, любімыя беларускія фільмы – усё тое, што назапашвалася стагоддзямі, і тое, што неабходна захаваць і зберагчы маладому пакаленню. Пра гэта навучэнцы разважалі ў працэсе абмеркавання першага блока. Вядома, у захаванні культурнай спадчыны велізарная роля належыць дзяржаве, вынік гэтага бачыць кожны беларус – узвядзенне мемарыяльных комплексаў, рэстаўрацыя палацавых комплексаў і замкаў, адкрыццё новых музеяў – неацэнны ўклад у развіццё культуры.

  Ганаровым госцем на мерапрыемстве стала Занька Тамара Сяргееўна, загадчык Люсінскага сельскага клуба. У пачатку выступу Тамара Сяргееўна адзначыла, што пачала сваю прафесійную дзейнасць без профільнай адукацыі, але час хутка ідзе наперад і ўвесь час чалавек знаходзіцца ў творчым і прафесійным пошуку, так на сённяшні дзень Тамара Сяргееўна стала навучэнскай Пінскага каледжа мастацтваў. Люсінскі сельскі клуб - гэта дзяржаўная ўстанова культуры, якая адносіцца да клубнай сістэмы. На базе клуба працуюць тры дзіцячыя аб'яднанні па інтарэсах: "Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва", "Дамавёнак", "Мурашка". Таксама дзейнічаюць аб'яднанне "Вяснянка «і фальклорны калектыў "Дубравушка", якія наведваюць дарослыя жыхары аграгарадка Люсіна. Калектыву "Дубравушка", які пачаў сваю дзейнасць у 2009 годзе, па рашэнні Міністэрства культуры у 2019 годзе прысвоена званне "Народны". Аснову рэпертуару фальклорнага калектыву складаюць рэгіянальныя і мясцовыя творы, запісаныя ад доўгажыхароў. Вялікая ўвага надаецца мясцовым абрадам такім, як "Радзіны", "Гуканне вясны", "Агледзіны", "Выкуп нявесты", "Каравай", "Купалле" і інш. У 2022 годзе калектыў прыняў удзел у брэндавай пляцоўцы "Гонар нацыі" на Міжнародным фестывалі мастацтваў «Славянскі базар». 21 красавіка праводзіліся здымкі тэлепраграмы "Наперад у мінулае" Беларускага тэлебачання. У сакавіку самая малодшая ўдзельніца калектыву наша навучэнка 10 класа Занька Паліна прымала ўдзел у абласным конкурсе народнай песні "Крынічка", на якім выканала мясцовую песню.

  Дзякуючы актыўным і ініцыятыўным людзям, іх стваральнай працы ручаёк народнай творчасці ніколі не высахне, а будзе напоўняцца новымі творамі культуры, дарыць непаўторнае народнае мастацтва, а маладое пакаленне будзе мець магчымасць прымнажаць дасягнутае.